Бешенковичский районный исполнительный комитет

У восень работ восем

9 октября 2013

У восень работ восем

Напружана ў гэтыя дні на палях сельгасарганізацый раёна. Аграрыі завяршаюць уборку вырашчанага і працуюць над будучым ураджаем.

Напружана ў гэтыя дні на палях сельгасарганізацый раёна. Аграрыі завяршаюць уборку вырашчанага і працуюць над будучым ураджаем.

Так, лён у раёне, які займаў 404 гектары, сёлета ўбраны механізавана. Руланаваць даўгунец ільнозавадчанам дапамагаў аграсэрвіс і гаспадаркі раёна. Тэхніку на льняныя палеткі накіроўвалі “Бачэйкава-Агра”, “АграВітВін”, “Нізгалава”, “Свіціна-ВМК”, “Палітаддзелец-Агра”. Ідзе перапрацоўка льновалакна.

Кіпіць работа і на бульбяным палетку. Другім хлебам у раёне заняты ў гэтым сезоне 173 гектары. Па стане на 3 кастрычніка, спарадкаваны 171 гектар. Сабрана больш за 1900 тон бульбы пры ўраджайнасці 112,4 цэнтнера на круг. Ульскі прафесійны ліцэй збіраў ураджай уласнымі сіламі, а сельгаспрадпрыемству “Астроўна” дапамогу аказвалі студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава, навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, вучні Астровенскай, Каранеўскай, Сініцкай школ.

Працягваецца ўборка кукурузы. Царыца палёў скошана на 46,5% плошчаў. Нарыхтаваны 37,2 тысячы тон зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці культуры 294 цэнтнеры з гектара. Тэмп работ і аб’ёмы нарыхтоўкі корму знаходзяцца на ўзроўні мінулага года. Разам з сіласаваннем кукурузы аграрыі раёна плануюць убраць культуру і на зерне. Такія работы арганізуюць у “Бачэйкаве-Агра”, “АСБ-Агра Наватар”, “Свіціне-ВМК”.

Аграрыі арганізавана сёлета правялі сяўбу азімых збожжавых культур на плошчы 10250 гектараў. Цяпер сілы накіраваны на ворыва зябліва. Работы плануецца выканаць на плошчы 14 тысяч гектараў.