Бешенковичский районный исполнительный комитет

Уборка лёну ў самым разгары

5 сентября 2013

Уборка лёну ў самым разгары

У гэтым годзе лён у раёне вырошчваюць на плошчы 460 гектараў. Прыбраць даўгунец льнозаводчане разлічваюць механізаваным спосабам. На палях задзейнічаны ўвесь тэхнічны патэнцыял прадпрыемства, не адмаўляюць у дапамозе і шэфы.

Уборка льну заўсёды залежыць ад надвор’я. Пакуль няма дажджоў і тэхніка без праблем ходзіць па полі, якасная сыравіна паспяхова звозіцца на склады. Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта, на канец мінулага тыдня зпрэсавана 120 гектараў даўгунцу, што складае 30% ад плана, звезена -- 57 гектараў. Нарыхтавана пакуль 153 тоны льнотрасты з сярэднеўзважаным сортаномером 0,83.

Паралельна з уборкай лёну вядзецца і нарыхтоўка насеннага матэрыялу пад будучы ўраджай. У запасе ўжо маецца 30 тон насення.