Бешенковичский районный исполнительный комитет

Ульскі сельвыканкам працягвае займацца навядзеннем парадку на зямлі

31 июля 2013

Ульскі сельвыканкам працягвае займацца навядзеннем парадку на зямлі

Як паведаміў яго старшыня Генадзь Ільдэфонсавіч Анашка, у ліпені мясцовай уладай увага нададзена ліквідацыі аварыйных дрэў. Работы вядуцца з дапамогай прамысловых альпіністаў. Убрана каля 30 небяспечных насаджэнняў на грамадзянскіх могілках у Сокараве і Орлава, а таксама ў вёсцы Сокарава. Арганізаваны работы па абкосе населеных пунктаў Ульскага сельсавета. Намечаны заданні і на бліжэйшую перспектыву. Напрыклад, плануецца заняцца падсыпкай вуліц у Бродах і да Узрэчча.