Бешенковичский районный исполнительный комитет

Узнагароджаны супрацоўнікі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

17 июня 2014

Узнагароджаны супрацоўнікі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Прыемная навіна прыйшла ў калектыў  раённага  Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з вобласці. За дасягненне поспехаў у рабоце па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзнагароджана памочнік урача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Чаславаўна Максімовіч. Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама таксама адзначана праца памочніка ўрача-гігіеніста Наталлі Леанідаўны Бабарэнь. Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!