Бешенковичский районный исполнительный комитет

ВОСЕНЬ – РАБОТ ВОСЕМ

22 сентября 2015

ВОСЕНЬ – РАБОТ ВОСЕМ

Аграрыі раёна працягваюць уборку і закладку новага ўраджаю.

Аграрыі раёна працягваюць уборку і закладку новага ўраджаю.

Па дадзеных райсельгасхарчу, на 21 верасня падрыхтавана 168 тон льнотрасты сярэднім нумарам 1. Стаўка зроблена на механізаваную працу. Штодзень на льняным палетку раёна працуе пяць прэс-падборшчыкаў. З 300 гектараў даўгунцу запрасавана 255, ці 85% ад плана.

Са 110 гектараў бульбы ўбрана 47, накапана 794 тоны другога хлеба пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 169 цэнтнераў  з гектара. Завершана ўборка яравога рапса, сабрана 1134 тоны масланасення, ураджайнасць – 12,9 цэнтнера з гектара.

Амаль што з трох тысяч гектараў кукурузы ўбрана 40% плошчаў. Гэта культура дае на круг 154 цэнтнеры. Працягваецца сяўба азімых збожжавых. Азімінай у раёне плануюць заняць 10,5 тысячы гектараў, засеяна ўжо 5508.