Бешенковичский районный исполнительный комитет

Выйсці ў поле ў поўным узбраенні

18 января 2013

Выйсці ў поле ў поўным узбраенні

18 января, Бешенковичи /Соб.инф./. Пільную ўвагу аграрыі раёна надаюць падрыхтоўцы да веснавых палявых работ. Напрыклад, у сельгасфіліяле “Вядзерава”, які аб’ядноўваецца з сельгаспрадпрыемствам “Астроўна”, завяршаюць рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі.

Па словах кіраўніка гаспадаркі Васіля Сцяпанавіча Бярозкі, да выхаду ў поле ўжо гатовыя 6 культыватараў, 2 пасяўныя агрэгаты “Лемкен”, днямі з рамонту забяруць і “АПП-6”. Трактары, якія знаходзяцца на балансе “Вядзерава”, таксама практычна на хаду, патрэбны некаторыя дробныя рамонты.

 – А вось на падрыхтоўку машынна-трактарнага парку былога “Астроўна” спатрэбяцца значныя ўкладанні,  – зазначыў Васіль Сцяпанавіч. – Па папярэдніх падліках, толькі на замену гумы для колаў неабходна каля 200 мільёнаў, столькі ж і на рамонт трактароў. І тут сельгаспрадпрыемства разлічвае на дапамогу з раёна.

Пакуль жа ўсе рамонтныя работы “Вядзерава” вядзе за ўласны кошт. Кіраўнік гаспадаркі запэўніў, што да веснавых палявых работ тут будуць гатовыя не горш чым летась. Паралельна з падрыхтоўкай тэхнікі назапашваюцца мінеральныя тукі.