Бешенковичский районный исполнительный комитет

ВЫСОКАЯ ЎЗНАГАРОДА Ў БЕШАНКОВІЧАХ

29 марта 2016

ВЫСОКАЯ ЎЗНАГАРОДА Ў БЕШАНКОВІЧАХ

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года №110 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад  ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і парадку,  дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прымысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры ўзнагароджаны  заслужаныя грамадзяне рэспублікі. Паводле Указа былі ўручаны Ордэн Пашаны, медалі “За адзнаку ў воінскай службе”, “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку”, “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”, “За працоўныя заслугі”, медаль Францыска Скарыны.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года №110 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад  ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і парадку,  дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прымысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры ўзнагароджаны  заслужаныя грамадзяне рэспублікі.

Паводле Указа былі ўручаны Ордэн Пашаны, медалі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы", "За працоўныя заслугі", медаль Францыска Скарыны.

Акрамя гэтага прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны артыст Рсэпублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь"  і іншыя.

Ва Ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згаданы і Бешанковіцкі раён. Званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў прысвоена старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Леаніду Канстанцінавічу Пянькоўскаму.