Бешенковичский районный исполнительный комитет

З 31 студзеня ў райбальніцы пачаліся прафесійныя медагляды.

18 февраля 2013

З 31 студзеня ў райбальніцы пачаліся прафесійныя медагляды.

18 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./.  Наладжваюцца яны з клопатам пра здароўе прадстаўнікоў розных прафесій, якія звязаны са шкоднымі ўмовамі працы, і накіраваны на своечасовае выяўленне пачатковых прыкмет прафесійных хвароб.

Штогод першымі камісію праходзяць работнікі аграпрамысловага комплексу (жывёлаводы, трактарысты, вадзіцелі, паляводы, токары, зваршчыкі, слесары). Вось і сёлета на прыёме ў медыкаў ужо пабывалі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў “Плісы-Агра”, “Вядзерава”, “Астроўна”, “АграВітВін”, “Нізгалава”. У спісе тых, хто абавязкова падвяргаецца медагляду, таксама працаўнікі будаўнічай галіны, лясной гаспадаркі, бытавой службы, іншых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Усяго прафесійнымі аглядамі сёлета плануецца ахапіць каля 1800 чалавек.