Бешенковичский районный исполнительный комитет

З пратэрминаваным тэхаглядам лепш не выязджать

25 ноября 2013

З пратэрминаваным тэхаглядам лепш не выязджать

Напярэдадні зімы у Беларусі арганізавана масавая праверка тэхнічнага стану аўтатранспарту. З 20 – 30 лістапада на дарогах краіны праходзіць дэкада “Дзяржтэхагляд”.

Напярэдадні зімы у Беларусі арганізавана масавая праверка тэхнічнага стану аўтатранспарту. З 20 – 30 лістапада на дарогах краіны праходзіць дэкада “Дзяржтэхагляд”. Як адзначыў інжэнер УП “Белтэхагляд” Сяргей Мацуганаў , у ходзе акцыі ўзмоцнены кантроль за сваечасовам праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Складзены план сумесных  рэйдаў, ўзгоднены маршруты патрулявання.

Рэйдавая група, у склад якой ўвайшлі супрацоўнікі ДАІ і прадпрыемства  “Белтэхагляд”, у першую чаргу звяртаюць ўвагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама з відавочнымі неадпаведнасцямі па знешнім выглядзе.