Бешенковичский районный исполнительный комитет

Запрашаем на юбілей “Зары”

20 августа 2012

Запрашаем на юбілей “Зары”

20 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ У жніўні наша раёнка адзначае 80-гадовы юбілей з дня выхаду ў свет яе першага нумару. За гэты час героямі публікацый “Зары” сталі тысячы жыхароў Бешанковіцкага раёна. Газета заўсёды была і, напэўна, яшчэ доўга будзе заставацца для чытачоў лепшым сябрам і дарадцам. На старонках раёнкі можна знайсці матэрыялы на самыя розныя тэмы, што называецца, на любы густ. Чаго хаваць, нам, раённым журналістам, хочацца, каб наша газета была самай лепшай і самай цікавай. Як гэта атрымліваецца на практыцы - судзіць вам, паважаныя чытачы. 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю “Зары”, адбудзецца ў пятніцу, 24 жніўня, у раённым Доме культуры. Пачатак свята запланаваны на 15 гадзін.  Запрашаем усіх жыхароў Прыдзвіння адзначыць юбілей раёнкі разам з намі!

Калектыў раённай газеты “Зара”