Бешенковичский районный исполнительный комитет

Захворванне ВРІ пайшло на спад

11 февраля 2013

Захворванне ВРІ пайшло на спад

11 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з 16 студзеня вядзе маніторынг захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам.

11 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з 16 студзеня вядзе маніторынг захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам.

Эпідэміёлагі адзначаюць, што ў структуры вострых рэспіраторных інфекцый па-ранейшаму пераважаюць негрыпозныя вірусы. Сітуацыя з захворваннем знаходзіцца на пастаянным кантролі, асабліва ва ўстановах адукацыі.

Як паведамілі ў РЦГЭ, 30% парог разліковага крытэрыю ўзроўню захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі на мінулым тыдні быў пераадолены ў Бешанковіцкай гімназіі, СШ №1 і №2 райцэнтра, Рубежскай, Каранеўскай школах. Але ўжо ў панядзелак захворванне ВРІ пайшло на спад.