Бешенковичский районный исполнительный комитет

Жывёлагадоўля

18 мая 2013

Жывёлагадоўля

Бешанковіцкі раён займае другое месца ў вобласці па закупе маладняку ў насельніцтва.

Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, заключэнне дагавораў кантрактацыі цялушак з гаспадарамі ўласных падворкаў спрыяе ўкамплектаванню малочнатаварных фермаў.

Сельгасвытворцы ажыццяўляюць закуп на выгадных для вяскоўцаў умовах. Рэкамендавана прымаць маладняк па 35 тысяч рублёў за 1 кілаграм жывой вагі. Пры заключэнні дагавора кантрактацыі па жаданні здатчыкаў можа быць ажыццёўлена і натуральная аплата збожжам.

На пачатак мая сельгасарганізацыямі раёна было закуплена 306 галоў цялят. Гэта 68% ад задання, якое вызначана ў аб’ёме 450 галоў маладняку. Паспяхова гэта работа арганізавана ў ПСУП “ААБ Наватар”, гаспадаркай заключаны 202 дагаворы кантрактацыі. У “Бачэйкаве-Агра” закупілі 62 галавы маладняку, у “АграВітВіне” – 21, “Палітаддзельцы-Агра” – 18, “Вядзераве” – 3.