Бешенковичский районный исполнительный комитет

Жывёлагадоўля: прыбавілі ў вытворчасці малака і мяса

24 августа 2012

Жывёлагадоўля: прыбавілі ў вытворчасці малака і мяса

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Жывёлаводы раёна падвялі вынікі работы за 7 месяцаў года з акцэнтам на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы. Як паведаміў намеснік начальніка аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Іван Пятровіч Марковіч, прыплюсаваць да адпаведнага перыяду мінулага года падалося практычна па ўсіх паказчыках.

Так, валавая вытворчасць малака склала 107%  да ўзроўню 2011 года, у тым ліку за ліпень – 108%.

Удой на ўмоўную галаву жывёлы павялічыўся на 8%. Па рэалізацыі малака дзяржаве прыплюсавалі 14%, пры гэтым таварнасць малака вырасла на 5%.

Жывёлаводы дасягнулі і прыбаўкі па сярэднясутачных прывагах. Плюс тут склаў 3%. На 509 галоў павялічылася пагалоўе жывёлы. Добрыя вынікі атрымалі ў свінагадоўлі. Асноўныя паказчыкі тут вышэй мінулагодніх на 5-6%. Усё гэта стала магчымым  дзякуючы стараннасці і адказнасці калектываў, кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, выкананню патрабаванняў тэхналагічнай дысцыпліны.

Найбольш істотную прыбаўку ў жывёлагадоўлі па выніках работы за 7 месяцаў года дасягнулі прадстаўнікі “АграВітВіна”, “ПалітаддзельцаАгра”, “ААБ Наватар”, “Свіціна-ВМК” і “Вядзерава”.