Бешенковичский районный исполнительный комитет

“Зяленая планета-2013”

7 мая 2013

“Зяленая планета-2013”

У межах 21-га Міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму "Зялёная планета-2013" аддзел адукацыі  райвыканкама і экалагічны аддзел раённага Цэнтра дзяцей і моладзі правялі раённы конкурс з аднайменнай назвай.     

У межах 21-га Міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму "Зялёная планета-2013" аддзел адукацыі  райвыканкама і экалагічны аддзел раённага Цэнтра дзяцей і моладзі правялі раённы конкурс з аднайменнай назвай.     

На думку яго арганізатараў, конкурс садзейнічае выхаванню ў дзяцей беражлівых адносін да агульначалавечых каштоўнасцяў у адпаведнасці з прынцыпам захавання прыроднай разнастайнасці, фарміраванню ў юных жыхароў нашай краіны экалагічнай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі ў адносінах да глабальных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам.

Удзел у раённым завочным экалагічным форуме прымалі выхаванцы СШ №1 райцэнтра, Каранеўскай, Сініцкай і Свячанскай СШ-садкоў, Бачэйкаўскай і Ульскай СШ, Пліскай БШ-садка. Лепшыя работы вызначалі па намінацыях.

Так, у конкурсе "Жыццё леса і лёсы людзей", дзе ацэньваліся літаратурныя замалёўкі ў прозе і вершах, публіцыстыка, эссе аб прыгажосці і экалагічных праблемах роднага краю, а таксама аб людзях, якія прысвяцілі жыццё ахове прыроды, першае месца прысуджана выхаванцам Каранеўскай СШ-садка, другое – Бачэйкаўскай СШ.

Шмат работ было прадстаўлена на конкурс малюнкаў "Зялёная планета вачамі дзяцей". Першае месца тут падзялілі прадстаўнікі Ульскай і Каранеўскай школ, другое – Каранеўскай СШ-садка і СШ №1 райцэнтра, трэцяе месца дасталася вучням Сініцкай СШ-садка. Куды менш было прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Экааб'ектыў", дзе прэзентаваліся фотарэпартажы аб экалагічнай сацыяльна-карыснай дзейнасці дзіцячых калектываў. Тут прысуджана толькі першае месца. У лідарах юныя эколагі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Усе пераможцы адзначаны ганаровымі граматамі.