Бешенковичский районный исполнительный комитет

Зямля становіцца сапраўдным капіталам

25 марта 2013

Зямля становіцца сапраўдным капіталам

Мець сваё жыллё – мара кожнага, тым больш быць уладальнікам сядзібы. І яна можа стаць рэальнасцю. Атрымаць зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць для будаўніцтва ці абслугоўвання жылога дома, абслугоўвання кватэры ў блакіраваным жылым доме, вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва можа любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Як паведамілі ў землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, пад індывідуальную забудову ў раёне адведзены 409 зямельных участкаў. Напрыклад, у Верхнякрывінскім і Бешанковіцкім сельсаветах сваіх гаспадароў чакаюць 96 і 73 зямельныя надзелы, у Ульскім – 68, Соржыцкім – 48, Бачэйкаўскім – 32, Астровенскім – 29, Вярхоўскім – 24. У Бешанковічах прапануюць 39 участкаў. Для выдзялення зямлі ў сельскай мясцовасці трэба звярнуцца ў адпаведны сельвыканкам, а ў райцэнтры – у службу “адно акно” райвыканкама.

Пазнаёміцца са спісам свабодных зямельных участкаў можна на сайце раённага выканаўчага камітэта. Плошча кожнага з іх у сярэднім складае каля 15 сотак. Прынцып выдзялення зямлі просты. Грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць магчымасць атрымаць месца для будаўніцтва з правам выбара афармлення зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць ці пажыццёвае валоданне. Тыя, хто не мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць набыць участак пад будаўніцтва ў прыватную ўласнасць ці атрымаць яго на правах арэнды. А ў асобных населеных пунктах, размешчаных каля водных аб’ектаў, – па выніках аўкцыёнаў.

Апошні з іх праходзіў нядаўна. У вёсцы Засценкі Соржыцкага сельсавета рэалізаваны зямельны ўчастак за 39 мільёнаў рублёў. У бліжэйшы час Віцебскім інстытутам нерухомасці будуць арганізаваны аўкцыёны па продажы двух зямельных надзелаў у Ульскім сельсавеце. Рыхтуюцца дакументы на продаж зямельнага ўчастка ў Астровенскім і 4 зямельных надзелаў – у Соржыцкім сельсаветах. Відавочна, што зямля становіцца сёння сапраўдным капіталам.