Бешенковичский районный исполнительный комитет

Званне “народны” абавязвае

13 февраля 2013

Званне “народны” абавязвае

Сярод багацця творчых калектываў, якія ззяюць на культурным небасхіле раёна, ёсць тыя, што носяць званне “народны”. Усяго ў рэгіёне такіх налічваецца 12.
    Раз у тры гады “народныя” калектывы павінны пацвярджаць сваё званне. У лютым вытрымаць такі экзамен давядзецца народнаму клубу “Ветэран” раённага Дома культуры, якім кіруе Вольга Паўлаўна Качанава. Калектыў добра вядомы ў раёне і за яго межамі, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Званне “народны” яму было прысуджана ў 1995 годзе. Сёлета артысты будуць абараняць яго ў чарговы раз і  рыхтуюць на суд журы культурную праграму.
    Пацвярджаць сваё званне ў першым паўгоддзі бягучага года будуць і ячшэ два творчыя калектывы раёна. Гэта народны хор РДК і народны аркестр народных інструментаў РДК.