Бешенковичский районный исполнительный комитет

Зверылі курс развіцця вёскі

14 января 2013

Зверылі курс развіцця вёскі

Падсумавалі дэпутаты Вярхоўскага сельскага Савета дэпутатаў і вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2012 годзе.


Мінулы год быў для жыхароў сельсавета адносна стабільны. Старшыня сельвыканкама З. І. Сляская прааналізавала стан спраў у сферы гандлю, аховы здароўя, адукацыі, бытавых паслуг і іншых галінах.

Напрыклад, пэўных поспехаў у 2012-м годзе дасягнула ПУП “Свіціна-ВМК”. Прадпрыемствам атрымана 104,3% прадукцыі вырошчвання да мінулагодняга, на 4,2% прыбавілі тут па вырошчванні свіней, 5,7% — у вырошчванні буйной рагатай жывёлы. На карову атрымана 4494 кілаграмы малака ці плюс 799 кілаграмаў да ўзроўню 2011 года. 69% малочнай прадукцыі атрымана гатункам “экстра”, 29% — вышэйшай якасці. У раслінаводстве свіцінцы таксама спрацавалі лепш мінулагодняга. На 470 тон павялічылі валавы намалот збожжа, які ў 2012 годзе склаў 5575 тон пры ўраджайнасці 31,9 ц/га супраць пазалеташніх 30,7 ц/га.

Актыўна вяліся работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Напрыклад, пабудавана 225 метраў агароджы на вуліцы Савецкай у Вярхоўі. Рамантаваліся раней устаноўленыя агароджы, абкошваліся вуліцы і дарогі ў вёсках, вырубалася кустоўе, зносіліся аварыйныя дрэвы, пабудовы. Убраны дзве трухлявыя сядзібы, на што скарыстаны 8,9 мільёна рублёў.