Бешенковичский районный исполнительный комитет

Бешанковічы.
Малым пра бяспеку

8 января 2020

Бешанковічы. Малым пра бяспеку

У рамках правядзення прафілактычнай работы з падрастаючым пакаленнем, работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальнае мерапрыемства ў ДУА «Яслі-сад №6 г. п. Бешанковічы»

Пачалася сустрэча з цікавых і пазнавальных гульняў, падчас якіх задаваліся пытанні, якія тычацца пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага была надзелена правілам бяспечнага павядзення ў зімовы час года і ў перыяд навагодніх святаў, нагадалі і аб небяспецы выхаду на тонкі лёд. Доўга не задумваючыся, дзеці адказвалі дакладна і правільна, без памылак вызначалі, з якімі прадметамі хатняга ўжытку можна гуляць, а ад чаго варта трымацца далей, патрэніраваліся правільна выклікаць выратавальнікаў і ўспомнілі, якія небяспекі чакаюць нас падчас святкавання Каляд. Было відаць, што малыя не толькі ведаюць, як дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, але і могуць навучыць гэтаму сваіх таварышаў, не гледзячы на свой юны ўзрост.