Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Галоўная / Звароты грамадзян і юрыдычных асоб / звароты грамадзян і юрыдычных асоб

звароты грамадзян і юрыдычных асоб

У 2021 годзе ў Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) і структурныя падраздзяленні паступіла 425 зваротаў грамадзян (у 2020 годзе – 479 зваротаў), што складае 88% да ўзроўню мінулага года. З іх: пісьмовых – 224 звароты (2020 – 259 зваротаў), вусных – 133 зварота (2020 – 141 зварот), электронных – 68 зваротаў (2020 – 86 зваротаў).

У райвыканкам паступіла 217 зваротаў грамадзян (у 2020 годзе – 229 зваротаў), што складае 94% да ўзроўню мінулага года. З іх: пісьмовых – 76 зваротаў (2020 – 89 зваротаў), вусных – 90 зваротаў (2020 – 98 зваротаў), электронных – 51 зварот (2020 – 42 звароты).

Часцей жыхары звяртаюцца з г.п.Бешанковічы (73), іншагароднія (60 з іх: г.Віцебск (34), г.Мінск (6)), Верхнекрывенскі сс (18), Астровенскі сс (15), Ульскі сс (15), Бешанковіцкі сс (14), Вярхоўскі сс (9), Бачэйкаўскі сс (8), Соржыцкі сс (5).

У 2021 годзе ў зваротах, якія паступілі ў райвыканкам, пераважалі наступные пытанні:

жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка (127 пытанняў, у 2020 – 117 пытанняў) па пытаннях: добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (51), рамонту і ўтрымання жыллёвага фонду (15), утрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання (16), паляпшэння жыллёвых умоў (3);

землеўпарадкаванне і землекарыстанне (28 пытанняў, у 2020 – 28 пытанняў) па пытаннях: ўстанаўлення межаў, выкарыстання зямель (12), канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў (7), зямельных спрэчак (2);

архітэктура і будаўніцтва (20 пытанняў, у 2020 – 22 пытання) па пытаннях: праектавання і выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў (4), архітэктуры і горадабудаўніцтва (2), дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (4);

праца, занятасць насельніцтва, ахова працы (18 пытанняў, у 2020 – 15 пытанняў) па пытаннях: працаўладкавання (10), аплаты працы (4), абароны працоўных правоў работнікаў (2);

аграпрамысловы комплекс (14 пытанняў, у 2020 – 7 пытанняў) па пытаннях: асабістай падсобнай гаспадаркі (4), нарыхтоўкі дроў (4), развіцця аграпрамысловага комплексу (2);

ахова навакольнага асяроддзя (11 пытанняў, у 2020 – 6 пытанняў);

органы юстыцыі (8 пытанняў, у 2020 – 1 пытанне) па пытаннях: рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (6), атрымання архіўных звестак

(1), рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (1);

выкананне заканадаўства, якое рэгламентуе працу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (7 пытанняў, у 2020 – 7 пытанняў);

сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне (6 пытанняў, у 2020 – 10 пытанняў) па пытаннях: прызначэння дапамог, іншых сацыяльных выплат дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (2), прызначэння і пераразліку пенсіі (2), сямейнага капіталу (1), сацыяльнай абароны інвалідаў (1);

органы ўнутраных спраў (6 пытанняў, у 2020 – 4 пытання).

Колькасць калектыўных зваротаў знізілася да ўзроўню мінулага года з 28 да 14. Ад агульнай колькасці зваротаў складае 6%. Асноўныя пытанні калектыўных зваротаў: добраўпарадкаванне і ўтрыманне населеных пунктаў, у тым ліку ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі (7), рамонт, эксплуатацыя і ўтрыманне жыллёвага фонду (4), утрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання (2).

ЗВАРОТЫ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

У 2021 годзе ў райвыканкам паступіла 11 зваротаў юрыдычных асоб, у 2020 – 7 зваротаў. З іх:

па 6 зваротах дадзены адказы інфармацыйна-тлумачальнага характару;

5 зваротаў задаволена.

АСАБІСТЫЯ І ВЫЯЗНЫЯ ПРЫЁМЫ

Асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, у тым ліку выязныя прыемы, праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджанымі старшынёй райвыканкама графікамі. Арганізаваны папярэдні запіс на асабісты прыём.

За 2021 год праведзена 114 асабістых прыёмаў і 24 выязныя прыёму.

На асабісты прыём да кіраўніцтва райвыканкама звярнуўся 71 грамадзянін (2020 – 85). Вынікі асабістых прыёмаў грамадзян дазваляюць зрабіць выснову, што амаль палова (31 зварот) пытанняў, якія выкладаюцца грамадзянамі, вырашаецца ў дзень прыёму.

На выязных прыёмах да кіраўніцтва райвыканкама звярнулася 19 грамадзян (2020 – 7).

ПРАМЫЯ ТЭЛЕФОННЫЯ ЛІНІІ

На сістэмнай аснове ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 у раёне арганізаваны "прамыя тэлефонныя лініі", якія праводзяцца кіраўніцтвам райвыканкама і сельвыканкамаў кожную суботу і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, якія маюць права юрыдычнай асобы, адзін раз у квартал.

На "прамую тэлефонную лінію" райвыканкама ў 2021 годзе паступіў 201 званок, у 2020 – 211 званкоў, што склала 95% да ўзроўню мінулага года.

СЕЛЬСКІЯ ВЫКАНАЎЧЫЯ КАМІТЭТЫ

У сельвыканкамы за справаздачны перыяд паступіла 184 звароты, (2020 год – 195), з іх: пісьмовых – 25, вусных – 155, электронных – 4

Інтэрнэт-рэсурсы