11 октября 2024
Бешанковічы. Моладзь умее дапамагаць!
У рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" актывісты Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў пажарных па ўсёй краіне актыўна аказваюць дапамогу грамадзянам залатога ўзросту.
Моладзь Бешанковіцкага раёна таксама прымае актыўны ўдзел у правядзенні акцыі. Калка дроў, прывоз вады з крыніцы, дапамога ва ўборцы вінаграда і спілка дрэў. Гэта далёка не поўны пералік работ, якія актывісты беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў пажарных праводзяць па просьбах грамадзян сталага ўзросту. Ёсць і незвычайныя просьбы, напрыклад перанесці халадзільнік з пакоя ў кухню ці паправіць плот. Здавалася б - дробязі, аднак нават такія пытанні ўжо дастаўляюць шмат праблем пенсіянерам у якіх няма паблізу маладых памочнікаў.
Часцяком, пенсіянеры дзякуюць за такую дапамогу са слязамі на вачах, прапануюць выпіць чаю, дзеляцца гісторыямі з жыцця і паказваюць выцвілыя фатаграфіі ўласнай маладосці. У такія моманты пачынаеш разумець наколькі недаўгавечная і далікатная наша жыцця, і што ўжо магчыма хутка дапамога спатрэбіцца і нашым бацькам, і нам самім - адзначаюць хлопцы і дзяўчаты.