Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45 

E-mail:priemnay@beshenkovichi.gov.by

Понтонный мост через р.Западная Двина Бешенковичский райисполком Центральная площадь Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ) районный Дом культуры Бешенковичский райисполком Озеро Островенское Магазин "Бешенковичский" Курган Вечной Славы ул.Молодёжная
Понтонный мост через р.Западная Двина
Понтонный мост через р.Западная Двина
Бешенковичский райисполком
Центральная площадь
Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ)
районный Дом культуры
Бешенковичский райисполком
Озеро Островенское
Магазин "Бешенковичский"
Курган Вечной Славы
ул.Молодёжная
2 июля 2019

Бешанковіцкія выратавальнікі прынялі ўдзел у камандна-штабных вучэннях з сіламі тэрытарыяльнай абароны

Асноўнай мэтай вучэнняў з'яўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяння падраздзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, сіл і сродкаў іншых службаў грамадзянскай абароны раёна, а таксама сіл тэрытарыяльнай абароны.

Адным з этапаў вучэнняў была ўступная, дзе ў выніку дарожна-транспартнага здарэння адбылося ўзгаранне легкавога аўтамабіля. Да месца ўмоўнага здарэння неадкладна было выслана аддзяленне ПАВЧ №1 Бешанковіцкага РАНС.

У лічаныя секунды прыбыў баявы разлік на пажарнай аўтацыстэрне ажыццявіў разгортванне і падачу ствала ГПС-600 для тушэння аўтамабіля і стварэння падушкі з паветрана-механічнай пены. Акрамя таго, выратавальнікі з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі ўмоўнага пацярпелага метадам дэмантажу кіроўчай дзверы аўтамабіля з наступнай перадачай пацярпелага медыкам.

Алгарытмы дакладных дзеянняў, апрабаваныя падчас комплексных вучэнняў, дапамогуць у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць небяспеку ў выпадку ўзнікненні рэальных пазаштатных сітуацый. Удзельнікі ўдасканалілі ўменні і навыкі рашэння задач грамадзянскай абароны.


Интернет-ресурсы