31 марта 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе хрысціян, якія
святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка
Дарагія
землякі!
Светлае
Уваскрэсенне Хрыстова – сімвал веры ў перамогу дабра над злом і жыцця над
смерцю. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэн, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з
высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.
Святкаванне Вялікадня напаўняе нашы сэрдцы радасцю і любоўю да блізкіх, натхняе
на добрыя справы і звяртае да шматвяковых традыцый нашага народа, якія сёння
з'яўляюцца асновай яго адзінства.
Няхай святочны настрой і душэўны спакой стануць вашымі вернымі спадарожнікамі,
а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на плённую працу і дабрачынныя ўчынкі.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў