Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

ул.Молодёжная районный Дом культуры Понтонный мост через р.Западная Двина Курган Вечной Славы Бешенковичский райисполком Над Бешенковичами Озеро Островенское Центральная площадь
ул.Молодёжная
районный Дом культуры
Понтонный мост через р.Западная Двина
Курган Вечной Славы
Бешенковичский райисполком
Над Бешенковичами
Озеро Островенское
Центральная площадь
Главная / Регион / Историко-культурное наследие

Историко-культурное наследие

ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА
БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна знаходзіцца 132 помнікі гісторыі і культуры. З іх 80 помнікаў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесена 47 помнікаў (54 аб'екты), размешчаных на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Гэта:

  • 30 помнікаў археалогіі (4 курганы перыяду ранняга сярэднявечча, 12 курганных могільнікаў ранняга сярэднявечча, 7 гарадзішчаў жалезнга веку, 6 стаянак першабытных людзей "Асавец", 1 камень-следавік і ўшанаваная крыніца);
  • 8 помнікаў архітэктуры (4 царквы, палацава-паркавы комплекс у г.п. Бешанковічы, комплекс былой сядзібы "Нізгалава", парк у в. Бачэйкава, парк "Саломінка" у в. Дабрыгоры);
  • 9 помнікаў гісторыі (ваеннае пахаванне ў в. Узрэчча і брацкія магілы ў вёсках Галыні, Клешчына, Саннікі, Дубрава, Фролкавічы, Астроўна, Ула і г.п. Бешанковічы). 

Некаторыя з помнікаў дайшлі да нашых дзён у добрым стане, амаль некранутыя, ад некаторых засталіся толькі рэшткі. Але ўсе яны заслугоўваюць павагі і з'яўляюцца прадметам нашага гонару

Помнікі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна маюць наступныя катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей:

"2" катэгорыя (каштоўнасць нацыянальнага значэння):

  • Ансамбль былога палаца (г.п. Бешанковічы);
  • Комплекс былой сядзібы "Нізгалава" (в. Двор Нізгалава). 

"3" катэгорыя (каштоўнасць рэгіянальнага значэння):
прысвоена ўсім астатнім аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны Бешакновіцкага раёна.

 

СПІС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Бешанковіцкі раён

№ п/п

Назва каштоўнасці

1941–1944 гады

Датаванне каштоўнасці

Месцазнаходжанне каштоўнасці

1

Ансамбль былога палаца:

ХVII – першая палова ХVIII стагоддзя

г.п. Бешанковічы, на паўночнай ускраіне пасёлка

2

палац

гаспадарчыя пабудовы

фрагменты парку

2

Брацкая магіла

1941–1944 гады

г.п. Бешанковічы, вул. Інтэрнацыянальная

3

3

Свята-Ільінская царква

1870 год

г.п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, 3

3

4

Стаянка «Асавец-4»

5-е тысячагоддзе да н.э.

в. Асавец, 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Брускавішча

3

5

Брацкая магіла

1944 год

в. Астроўна

3

6

Парк

1769 год

в. Бачэйкава

3

7

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

XII стагоддзе

в. Бортнікі-1, за 1,1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

3

8

Брацкая магіла

1943–1944 гады

в. Галыні

3

9

Парк «Саломінка»

пачатак ХХ стагоддзя

в. Дабрыгоры

3

10

Мікалаеўская царква

пачатак ХІХ стагоддзя

в. Дабрыгоры

3

11

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X–XII стагоддзі

в. Давыдкавічы, 150 м ад паўночнай ускраіны вёскі, на левым беразе р. Свячанка, каля месца яе вытоку з воз. Слабадское

3

12

Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»:

другая палова ХІХ стагоддзя

в. Двор Нізгалава

2

сядзібны дом

флігель

кухня

кузня

вяндлярня

гаспадарчыя пабудовы

13

Брацкая магіла

1944 год

в. Дуброва

3

14

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

IX–XIII стагоддзі

в. Жарнасекава, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі

3

15

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

XII стагоддзе

в. Зарэчча, 0,1 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Ула

3

16

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

XII стагоддзе

в. Зарэчча, 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі

3

17

Гарадзішча жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

в. Застарынне, 1,3 км на ўсход ад вёскі, на ўзгорку, на левым беразе р. Свячанка (прыток р. Ула), побач з вясковымі могілкамі

3

18

Брацкая магіла

1944 год

в. Клешчыно

3

19

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

XIII стагоддзе

в. Прыгожае, 0,5 км на ўсход ад паўночнай ускраіны вёскі, за могілкамі, на левым беразе р. Ула

3

20

Гарадзішча жалезнага веку

VIII стагоддзе да н.э. – IV стагоддзе н.э.

в. Рубеж, 0,2 км на ўсход ад вёскі, злева ад шашы на г. Сянно, на левым беразе р. Бярозка

3

21

Брацкая магіла

1944 год

в. Саннікі

3

22

Мікалаеўская царква

канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

в. Слабодка

3

23

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X–XIII стагоддзі

в. Узрэчча, 0,25 км на захад ад вёскі

3

23

Вайсковыя могілкі

1941–1944 гады

в. Узрэчча

3

25

Брацкая магіла

1944 год

г.п. Ула

3

26

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X–XIII стагоддзі

в. Ульянаўка, 0,4 км на паўднёвы захад ад вёскі, на левым беразе р. Ула, за 1 км на паўднёвы захад ад моста цераз раку

3

27

Брацкая магіла

1944 год

в. Фролкавічы

3

28

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

XII стагоддзе

в. Фролкавічы, 0,9 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Ула

3

29

Гарадзішча жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

в. Чарнагосце, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

3

30

Гарадзішча жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

в. Янаўшчына, 0,5 км на поўнач ад вёскі

3

31

Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе

XVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 1863–1864 гады

в. Астроўна, вул. Мікалаевіча

3

32

Стаянка-2

в. Асавец, 1,2 км на поўдзень ад паўднёвай ускраіны вёскі, ва ўрочышчы Дражня, на беразе р. Крывінка

3

33

Стаянка-3

в. Асавец, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пясчаным узгорку Аксінаў Груд, на правым беразе р. Крывінка, справа (300 м) ад дарогі

3

34

Стаянка-5

бронзавы век

в. Асавец, 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, справа (100–150 м) ад дарогі, якая вядзе да кар'ера

3

35

Стаянка-6

в. Асавец, 0,9–1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, справа (побач) ад дарогі, якая вядзе да кар'ера

3

36

Стаянка-7

в. Асавец, 1,5–1,6 км на поўдзень – паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Крывінка, побач з лесам

3

37

Камень-следавік і крыніца, якая ўшаноўваецца

в. Астроўна, 0,8 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе невялікай безыменнай рачулкі, якая ўпадае ў воз. Астроўна, ва ўрочышчы Божы Слядок, злева ад дарогі ў в. Жыгалы

3

38

Курганны могільнік-1 (2 насыпы)

в. Бачэйкава, у вёсцы, на агародзе зямельнага ўчастка па вул. Краўчэнкі, 3

3

39

Курганны могільнік-2 (2 насыпы)

в. Бачэйкава, на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1, на правым беразе р. Ула, за 0,5 км на поўдзень ад моста, на вясковых могілках, якія размешчаны справа ад дарогі ў в. Клешчына

3

40

Гарадзішча Бортнікі-1

в. Бортнікі-1, 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе (паміж азёрамі Лешна і Плацішна)

3

41

Курганны могільнік (5 насыпаў)

в. Жарнасекава, 0,5 км на захад ад паўночнай ускраіны вёскі, на вясковых могілках, на правым беразе р. Ула

3

42

Курганны могільнік

в. Жданова, 2 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі ў в. Шапчына, на правым беразе р. Хоцінка, за 0,45 км ад месца яе ўпадзення ў р. Ула, на поўнач ад вясковых могілак

3

43

Курганны могільнік

в. Замашэнне, 0,3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, абапал дарогі ў бок воз. Мошна, справа ад дарогі ў в. Жыгалы, за вясковымі могілкамі (некалькі насыпаў на могілках)

3

44

Гарадзішча

в. Замашэнне, за 1,1 км на захад ад вёскі, злева (побач) ад дарогі ў в. Пліса, у лесе, на левым беразе безназоўнага ручая, які ўпадае ў р. Чэрнічанка

3

45

Курганны могільнік

в. Крупеніна, 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,3 км на поўнач ад в. Доўгае, справа (побач) ад шашы Віцебск–Лепель, злева ад дарогі, якая адыходзіць тут у бок в. Лучкі (8 насыпаў вышынёй да 1 м, дыяметрам 9 м)

3

46

Курганны могільнік (5 насыпаў)

в. Фролкавічы, 0,5 км на паўночны захад ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі (машынны двор), на левым беразе р. Ула, злева ад лясной грунтавой дарогі, якая адыходзіць ад шашы Р-114, 0,1 км ад моста цераз р. Ула, у бок в. Стаі

3

47

Гарадзішча

в. Чарнагосце, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 0,9 км на захад ад в. Беркава, на правым высокім беразе р. Чарнагосніца

3

 

Помнікі архітэктуры (апісанне, фотаздымкі)

Помнікі гісторыі (апісанне, фотаздымкі)

Помнікі археалогіі (апісанне, фотаздымкі)

Интернет-ресурсы