Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45 

E-mail:priemnay@beshenkovichi.gov.by

Аллея Героев Центральная площадь Магазин "Бешенковичский" районный Дом культуры Бешенковичский райисполком Понтонный мост через р.Западная Двина Курган Вечной Славы Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ) ул.Молодёжная Свято-Ильинская церковь
Аллея Героев
Аллея Героев
Центральная площадь
Магазин "Бешенковичский"
районный Дом культуры
Бешенковичский райисполком
Понтонный мост через р.Западная Двина
Курган Вечной Славы
Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ)
ул.Молодёжная
Свято-Ильинская церковь
14 апреля 2018

Экологический фестиваль прошёл в Бешенковичском районном Центре детей и молодёжи

Пад такім дэвізам у экалагічным аддзеле ДУДА "Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" адбыўся экалагічны фестываль.

Удзел у ім прынялі пяць устаноў адукацыі. У намінацыі "Тэатр моды" выступілі эколагі з гімназіі-інтэрната і каманда "Асарці" з СШ №2 г. п. Бешанковічы, у намінацыі "Агітбрыгада" змагаліся каманды "Звон зямлі" з Бачэйкаўскай СШ, "Эка" з СШ №1 г. п. Бешанковічы, "SOS" з Вярхоўскай БШ.

Пытанні аховы навакольнага асяроддзя з асаблівай вастрынёй усталі ў канцы XX стагоддзя. Хуткі рост тэхнічнай магутнасці чалавека, якаснае і колькаснае павелічэнне яго ўплыву на біясферу прывялі да таго, што экалагічная праблема ў нашы дні стаіць на другім месцы пасля праблемы захавання міру. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя знакаміты рускі навуковец У. І. Вярнадскі прадказаў непазбежныя наступствы імкліва нарастаючага ўплыву чалавека на навакольнае асяроддзе.

Каб выжыць, чалавецтва павінна навучыцца жыць на Зямлі па-новаму. Менавіта таму кожнаму чалавеку нашай планеты неабходна авалодаць мінімальным наборам экалагічных ведаў і спосабаў дзейнасці, для таго каб яго паводзіны былі экалагічна асэнсаванымі. Асабліва актуальна гэтая тэма гучыць у Год малой радзімы, пад знакам якога праходзіць 2018 год.

У намінацыі "Агітбрыгада" творчыя калектывы яркімі, эмацыянальнымі выступленнямі заклікалі ўсіх берагчы прыроду, захоўваць яе багацці. У сваіх 10-хвілінных праграмах школьнікі разважалі пра тое, як ліквідаваць дзіркі ў азонавым слоі, як вярнуць рыбу ў мёртвы ручай, ачысціць планету Зямля ад цвёрдых бытавых адходаў, захаваць жывёл, што выміраюць, вярнуць лясы, што калісьці раслі там, дзе цяпер пустыня. У намінацыі "Тэатр моды" навучэнцы дэманстравалі калекцыі адзення з другаснай сыравіны (пластыку, паперы, поліэтылену і інш.).

Падводзячы вынікі экафестывалю, у намінацыі "Агітбрыгада" журы аддало трэцяе месца камандзе "Эка" з СШ №1 райцэнтра, другое – калектыву "Звон зямлі" з Бачэйкаўскай СШ. Першае месца вырашана нікому не прысуджаць. У намінацыі "Тэатр моды" адзначаны арыгінальны сюжэт выступлення каманды "Асарці" з СШ №2 г. п. Бешанковічы.

Цяжка пераацаніць значнасць гэтага мерапрыемства як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў, якія прыйшлі на фестываль. І дарослыя, і дзеці шмат што зразумелі і перагледзелі ў сваіх поглядах, у сваім стаўленні да прыроды, да экалагічных праблем. Такім чынам, арганізатары экафестывалю яшчэ на крок бліжэй сталі да вырашэння такіх экалагічных задач, як прапаганда актыўнай пазіцыі беражлівых адносін да прыроды з дапамогай тэатральнага мастацтва, фарміраванне ў падлеткавым асяроддзі разумення адказнасці за стан навакольнага асяроддзя, прыцягненне ўвагі да магчымасці вырашэння экалагічных праблем і прапаганда неабходнасці асабістай адказнасці кожнага чалавека ў справе захавання навакольнага асяроддзя.

 

Анжела ЛЮДЫНО

Интернет-ресурсы