Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45 

E-mail:priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Вечной Славы Понтонный мост через р.Западная Двина Озеро Островенское Магазин "Бешенковичский" Бешенковичский райисполком Свято-Ильинская церковь ул.Молодёжная Бешенковичский райисполком районный Дом культуры
Курган Вечной Славы
Курган Вечной Славы
Понтонный мост через р.Западная Двина
Озеро Островенское
Магазин "Бешенковичский"
Бешенковичский райисполком
Свято-Ильинская церковь
ул.Молодёжная
Бешенковичский райисполком
районный Дом культуры
22 марта 2018

Областной фестиваль по ловле рыбы прошёл в Бешенковичском районе

Аматараў зімовай рыбалкі і рыбнай лоўлі з лёду, як вядома, хоць адбаўляй. Гэтыя людзі вялікага спартыўнага духу і не баяцца ні холаду, ні цяжкасцей на лёдзе падчас рыбнай лоўлі ўзімку. Многія з такіх рыбаловаў здольныя гадзінамі расказваць пра свае ўловы, як яны выцягвалі сваю самую буйную рыбу з вады, пры гэтым збіраючы зайздросныя погляды суразмоўцаў. А калі ў іншых наогул не клюе, можна і маленькай рыбінцы парадавацца.

Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" пры ўдзеле Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА "БТПР" дала магчымасць усім жадаючым прыняць удзел у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі і задаволіць сваю спартыўную натуру рыбалова-аматара. Для азартных людзей арганізавалі абласны фестываль па лоўлі рыбы на жэрліцу, блешню і мармышку.

Спаборніцтва праходзіла на возеры Слабадское, што паблізу в. Давыдкавічы. Удзел у ім прымалі рыбаловы Віцебска, Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў. Ім быў адведзены час для таго, каб вызначыцца сваім рыбацкім майстэрствам, арганізавана гарачае харчаванне, нават была магчымасць прадэгуставаць паляўнічую шурпу.

Усе па-свойму прыцягвалі рыбу на свой кручок, змяняючы адну за адной мармышкі, або ўжываючы розныя падкормкі. Некаторыя з удзельнікаў спрабавалі свідраваць больш лунак, спадзеючыся адшукаць тое самае "клёвае" месца. Хтосьці, абапіраючыся на шматгадовы вопыт рыбнай лоўлі і свае сакрэты, паспяхова браў запаветны ўлоў, выцягваючы з "клёвай" лункі то акунька, то плотку, то ёршыка.

З дапамогай вагаў вызначыліся пераможцы абласнога фестывалю па лоўлі рыбы на жэрліцу, блешню і мармышку. Імі сталі Міхаіл Вячаслававіч і Вячаслаў Міхайлавіч Адзінокія, Дзяніс Алегавіч Кудрэвіч, Юрый Мікалаевіч Бельчанка, Сяргей Васільевіч Каравач, Станіслаў Віктаравіч Краско, Павел Уладзіміравіч Даніленка. Фартуна ў гэты рыбны дзень усміхнулася і нашаму земляку Міхаілу Аляксеевічу Каравачу, ён стаў безумоўным лідарам і заняў першае месца сярод самых вопытных рыбакоў. Міхаіл Аляксеевіч атрымаў у падарунак ледасек. Сярод самых юных аматараў зімовай рыбалкі важкім быў улоў Станіслава Уладзіміравіча Міхеева са Свячы, ён "зарабіў" рыбалоўную скрыню.

Зрэшты, усе пераможцы атрымалі памятныя прызы ў выглядзе рыбалоўных прылад. Пад бурныя апладысменты іх уручылі шчасліўчыкам старшыні Віцебскай абласной і Бешанковіцкай раённай арганізацыйных структур РДГА "БТПР" Сяргей Валянцінавіч Радненка і Валерый Мікалаевіч Альшэўскі.

 

Анжела ЛЮДЫНО

Интернет-ресурсы